Валатава (жылы раён)

жылы раён у Гомелі

Валатава́ — жылы масіў у Гомелі, размешчаны на поўнач ад былой вёскі Валатава. На поўнач знаходзіцца прыпыначны пункт Валатава.

Валатава
52°28′29″ пн. ш. 31°01′29″ у. д.HGЯO
Краіна

ГісторыяПравіць

 
Макет канчатковага праекта раёна
 
Макет першапачатковага праекта жылога раёна

Праект забудовы жылога масіва распрацаваны ў 1970-я гады і прадугледжваў упершыню ў рэспубліцы будаўніцтва на поймавай тэрыторыі ракі Сож, паднятай метадам гідранамыву да незатапляльных адзнак са стварэннем азёр і каналаў. У 1984[1] годзе скончана забудова мікрараёнаў № 11 і 12 (праект 1980; арх. А. М. Лебедзеў у сааўтарстве[1]), станам на 19990 год будаваўся мікрараён № 13[2] (мікрараён № 14 у граніцах вуліц Крупскай, Свірыдава, Агарэнкі, Каменшчыкава рэалізаваны не быў), былі запраектаваны мікрараёны № 20 і 21, намыта пляцоўка для будаўніцтва чатырох мікрараёнаў у паўднёвай частцы масіва. Пражывала каля 30 тыс. жыхароў[2].

Рашэннем Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 4 верасня 2012 г. № 158 мікрараёны № 11, 12 і 13 афіцыйна атрымалі назву «Валатава»[3], а мікрараёны № 20 і 21 — «Клёнкаўскі»[4].

Асноўныя вуліцыПравіць

Асноўныя вуліцы: Алімпійская, Петруся Броўкі, Свірыдава, Агарэнкі[2].

ЗабудоваПравіць

Забудаваны пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі. Недалёка ад комплексаў жылых дамоў размешчаны гандлёвыя прадпрыемствы (універсам «Бранскі», крама «Трыкатаж. Гаставары. Галантарэя. Касметыка» і інш.), Дом дзіцяці, гарадскі аддзел аховы здароўя, дзіцячыя сады, школы, установы, медыцынскага і культурна-бытавога абслугоўвання (станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, гарадская бібліятэка № 2 імя І. П. Мележа, відэасалон «Валатава» і інш)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лебедев Анатолий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Волотова // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8
  3. Микрорайон «Волотова» (№ 11, 12, 13, 14)
  4. Микрорайон «Клёнковский» (№ 20, 20а, 21)

ЛітаратураПравіць

  • Волотова // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8

СпасылкіПравіць