Валатоўкі (курганны могільнік)

Валатоўкі — курганны могільнік каля вёскі Валатоўкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Эса, ва ўрочышчы Валатоўкі.

Апісанне

правіць

Курганны могільнік складаецца з 9 насыпаў дыяметрам 5-11,5 м, вышынёй 0,9-1,6 м. Насыпы пясчаныя, здзірванелыя. Вядомы з 1924 года як могільнік каля вёскі Забаенне. Абследавала ў 1971 годзе В. Б. Караткевіч. Раскопкі не праводзіліся.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.

Спасылкі

правіць