Валда Пант (эст.: Valdo Pant, 21 студзеня 1928 — 30 ліпеня 1976) — эстонскі тэле- і радыёжурналіст, сцэнарыст.

Валда Пант
Дата нараджэння 21 студзеня 1928(1928-01-21)
Дата смерці 30 ліпеня 1976(1976-07-30) (48 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія журналіст, сцэнарыст, тэлевядучы
Узнагароды
IMDb ID 1847931

Біяграфія

правіць

Трэці сын канстэбля Вальдэмара Пандзі (1896—1945) і яго жонкі Іды Пандзі (дзявочае прозвішча Рубер; 1897—1982). Вучыўся ў школах у Муствеэ, Садала, Муствейскай гімназіі, з 1943 па 1944 у Тартускім настаўніцкім семінары пры педагагічным факультэце Тартускага ўніверсітэта.

У 1944 годзе акупацыйнымі ўладамі быў мабілізаваны ў нямецкае войска і служыў у навучальным палку 20-й Эстонскай дывізіі. У тым жа годзе быў зняволены савецкімі ўладамі, правёўшы 1944—1945 гады ў лагеры для ваеннапалонных Маарду. У 1945 годзе служыў у Чырвонай Арміі.

Пасля вайны, у 1945—1948 гадах, выкладаў геаграфію ў 1-й сярэдняй школе Кохтла-Ярвэ. У 1948—1966 годзе працаваў на Эстонскім радыё, з 1966 года — рэпарцёр і каментатар Эстонскага тэлебачання.

Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.