Валерыа Адамі
Валерыа Адамі (італ.: Valerio Adami; нар. 17 сакавіка 1935[1][2][…], Балоння) — італьянскі мастак, жыве і працуе ў Францыі. Адзін з найбуйнейшых італьянскіх прадстаўнікоў мастацтва поп-арт.
Валерыа Адамі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1935[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Каміла Адамі[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | поп-арт |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьВывучаў жывапіс у 1945 годзе пад кіраўніцтвам мастака Фелічэ Карэна. У 1951 годзе ён — па парадзе Оскара Какошкі — паступае ў міланскую Акадэмію Брэра, дзе вучыўся да 1954 года ў класе неакласіцыста Акіле Фуні. У 1955 годзе малады мастак прыязджае ў Парыж. Тут ён падпадае пад творчы ўплыў такіх майстроў-сюррэалістаў, як Раберта Мата і Віфрэда Лам. Першая персанальная выстава прайшла ў 1959 годзе ў Мілане. У 1962 пабраўся шлюбам з Камілай, былой, як і ён сам, выпускніцай Акадэміі Брэра. Першыя свае працы Ф.Адамі піша ў экспрэсіўнай манеры, у стылі коміксу.
У 1964 годзе В. Адамі прыняў удзел у міжнароднай выставе сучаснага мастацтва documenta III у заходнегерманскім Каселі. Да гэтага часу ў яго ствараецца свая ўласная, арыгінальная манера жывапісу, якая бярэ свой пачатак у французскім клуазанізме. У 1965 годзе мастак прымае ўдзел у парыжскай выставе La Figuration Narrative (Наратыўны фігуратыўны жывапіс), якая стала свайго роду французскім адказам на выклікі амерыканскага стылю поп-арт. У другой палове 1960-х Адамі стварыў для нью-ёркскага гатэля «Чэлсі» (Chelsea Hotel) вялікую серыю сацыяльна-крытычных па змесце карцін. У 1968 годзе гэтыя работы былі прадстаўлены В. Адамі на біенале ў Венецыі. Змест каталога для гэтага збору Адамі на біенале піша класік лацінаамерыканскай літаратуры Карлас Фуэнтэс. У 1967—1968 гадах, пад уплывам антыкапіталістычных выступленняў левай моладзі і студэнцтва ў Заходняй Еўропе, мастак наведвае Кубу, Венесуэлу і Мексіку, і пасля вяртання ў Еўропу больш актыўна займаецца сацыяльнай тэматыкай. У 1971 годзе В. Адамі, сумесна са сваім братам Джанкарла, здымае фільм Vacances dans le Desert. У 1974 годзе ён, сумесна з нямецкім паэтам Гельмутам Гейсенбюттэлем, выпускае ў Мюнхене паэму «Das Reich» з 10 літаграфіямі сваёй працы. У 1977 годзе В. Адамі выстаўляецца на documenta 6, у аддзеле графікі.
З’яўляючыся прызнаным слупам заходняга постмадэрнізму ў жывапісе, работы В. Адамі становяцца свайго роду аб’ектам філасофскай рэфлексіі (Жак Дэрыда, Мішэль Анфрэ, Юбер Даміш, Жан-Франсуа Ліятар, Жыль Дэлёз). Шэраг найбуйнейшых пісьменнікаў сучаснасці — у тым ліку Карлас Фуэнтэс, Актавіа Пас, Італа Кальвіна, Антоніа Табукі і інш. — стваралі творы пад уплывам «літаратурнага жывапісу» мастака. В. Адамі становіцца членам Міжнароднага філасофскага калежу і кавалерам ордэна Ганаровага легіёна. У 2005 годзе ён стварае ў мястэчку Мейна, каля возера Лага-Маджорэ, «Еўрапейскі фонд Адамі» (Fondazione europea del disegno — Fondation Adami), які займаецца як творчай спадчынай мастака, так і вывучэннем законаў графічнага мастацтва і яго выкладання.