Валерый Анатолевіч Кухарчук

беларускі паэт

Валерый Анатолевіч Кухарчук (23 жніўня 1961, п. Індустрыяльны, Нурынскі раён, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — паэт, літаратар, журналіст.

Валерый Анатолевіч Кухарчук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1961(1961-06-23) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратар, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў пасёлку Індустрыяльны Нурынскага раёна Карагандзінскай вобласці Казахстана, куды бацькі па пуцёўцы камсамола паехалі на асваенне цалінных зямель. Беларус. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Служыў у арміі. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Першая нізка вершаў была надрукавана ў газеце «Чырвоная звязда» Іванаўскага раёна, калі юны аўтар яшчэ толькі вучыўся ў гарадской сярэдняй школе № 2. Гэта паўплывала на выбар будучай прафесіі. У 1979 годзе яго, нядаўняга дзесяцікласніка, запрасілі на штатную працу ў раёнку, дзе пазней асвоіў усе пасады: ад карэспандэнта да намесніка рэдактара.

Журналісцкая дзейнасць не шкодзіла яго станаўленню і як паэта, літаратара. Гэтаму спрыялі пастаянныя творчыя кантакты з больш сталымі пісьменнікамі, актыўная работа ў мясцовай літаратурнай сябрыне «Ясельда», цеснае супрацоўніцтва з многімі перыядычнымі выданнямі рэспублікі.

Двойчы прымаў удзел у семінарах творчай моладзі ў Ка- ралішчавічах і Іслачы. Вершы, апавяданні друкаваліся на старонках абласных газет «Заря», «Народная трыбуна», рэспубліканскіх «Чырвоная змена», «Звязда», «Белорусская нива», «Настаўніцкая газета», «ЛіМ», часопісаў «Першацвет», «Маладосць» і інш., гучалі па абласным і рэспу- бліканскім радыё і тэлебачанні, перакладзены на рускую (калектыўны зборнік «Белой Вежи свет») і ўкраінскую мовы (любашоўская газета «Нове життя»). Творы змешчаны ў шматлікіх калектыўных зборніках. Аўтар кніг паэзіі «Снежаньскі гром», «Галактыка верлібра». Бацька траіх дачок і сына.[1] Жыве ў ЗША.

Член Беларускага саюза журналістаў.

У 2006 прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць правіць

Аўтар кніг правіць

  • «Снежаньскі гром»: вершы (Брэст, «Академия», 2004).
  • «Галактыка верлібра» (Брэст, «Академия», 2006).

Публікацыі ў літаратурных зборніках правіць

  • «Берасцейскія карані»: нарысы (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1993 і 1998).
  • «Дзядзінец»: паэзія Берасцейшчыны (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1999).
  • «Добрыя словы кажыце»: творы ўдзельнікаў муз. і літар. конкурсу, прысвечанага 60-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобл. (Брэст, «Издательство С. Лаврова», 2000).
  • «Анталогія беларускай пародыі» (Мінск, «Ураджай», 2001).
  • «З калядным падарункам» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2005).
  • «Белой Вежи свет»: поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца (Минск, «Літаратура і мастацтва», 2010).

Публіцыстыка правіць

Часопісы:

  • «Нёман»: «Сага о настоящем человеке» (№ 3, 2006).
  • «Маладосць»: «Знаёмая мара — паехаць у Брэст» (№ 11, 2007).

Інтэрв’ю:

  • «Плынь творчасці няхай не абмялее…»: А. Каўко, альманах «Гоман» (№ 3, 2006).
  • «Чырвоная звязда»: «Па суседству мы жывём» (25.05.1999). «Пагналі нашы гарадскіх» (30.11.1999). «Мастака нараджае глыбінка» (02.03.2004). «Вялікі грамадзянін Еўропы» (05.04.2005). «В стране сказочных героев» (28.03.2006). «Свята песні і паэзіі» (09.06.2006). «Светлой памяти Наполеона Орды посвящается» (08.09.2006), «В Достоево — к Достоевскому» (27.08.2010). «Спадчынай Дастаеўскага багацее Дастоева» (29.10.2010).
  • «ЛіМ»: «Ручаіны вялікай плыні» (13.01.2006). «Палескія карані Дастаеўскага» (10.03.2006). «Сонечны зайчык Янкі Рамановіча» (07.04.2006). «У Востраў да паэта» (02.06.2006). «Услед за класікамі — па вуліцах Палесся» (21.12.2007).
  • «Народная трыбуна»: «Сцяжынкамі Напалеона Орды» (19.07.2008). "Струмень жыватворнай «Крынічкі» (19.07.2008). «Моталь здзіўляе Еўропу» (16.08.2008). «Няхай круціцца ганчарны круг» (27.09.2008). "Галасістыя «Палешукі» (11.10.2008). «Палеская Зыкіна» (27.12.2008). «Дарогаю славутых людзей і славутых мясцін» (30.05.2009).
  • «Заря»: «У Востраў да паэта» (16.05.2006). «Памяти Наполеона Орды» (16.09.2006).
  • «Настаўніцкая газета»: «У краіне казачных герояў»: (11.04.2006).
  • «Вита — плюс»: «Сцяжынкамі Напалеона Орды» (Лунінец, 13.03.2007).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура правіць

  • «На трывалым падмурку»: А. Крэйдзіч, «Маладосць» (№ 11, 2006).
  • «Візіт Іванава-Лунінец»: Вадзім Жылко, газета «Информ-прогулка» (Лунінец, 08-14.03.2007).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). ВОДГУК:
  • «Першая кніга паэта»: Валерый Гапееў, газета «Івацэвіцкі веснік» (29.12.2006).
  • «Гром з… лагоднага неба»: В. Жушма на кнігу «Снежаньскі гром», альманах «Гоман» (№ 1, 2006).

Спасылкі правіць