Валерый Барысавіч Евароўскі
Валерый Барысавіч Евароўскі (нар. 12 снежня 1962) — беларускі філосаф. Спецыяліст па інтэлектуальнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і філасофскай спадчыне Беларусі. Кандыдат філасофскіх навук (2009), дацэнт (2009)[1].
Валерый Барысавіч Евароўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1962 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (2009) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 снежня 1962 года[1].
Скончыў у 1985 годзе філасофскі факультэт БДУ, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Філасофскія ідэі Кіеўскай Русі. Тэндэнцыі фарміравання»[1].
З 2004 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі: загадчык аддзела беларускай філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; кіраўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў; загадчык аддзела гісторыі філасофіі. Адначасова з 2004 года дацэнт факультэта філасофіі і грамадскіх навук БДУ[1].
У 1999 годзе атрымаў грант на даследаванні ў Архівах Адкрытага грамадства (Будапешт, Венгрыя). Стажыраваўся ў Інстытуце Кенана Цэнтра Вудра Вільсана (2000, Вашынгтон, ЗША), Акадэміі навук Літвы (2011, Вільнюс), Інстытуце Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (2016, па праграме Фулбрайта, Вашынгтон, ЗША)[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: метадалогія гісторыі і філасофіі, інтэлігенцыя як сацыякультурны феномен, сацыялогія гісторыі, працэс інтэлектуальнага развіцця Беларусі, гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, філасофія ў нацыянальнай культуры[1].
Бібліяграфія
правіць- Нацыянальная філасофія Беларусі: тэорыя, архелогія, гісторыя, генеалогія, школа. Мінск, 2014.
Заўвагі
правіцьЛітаратура
правіць- ЕВАРОЎСКІ Валерый Барысавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.