Валерый Уладзіміравіч Магучы

(Пасля перасылкі з Валерый Магучы)

Валерый Уладзіміравіч Магучы (18 красавіка 1959, вёска Кавердзякі, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў (1995).

Валерый Уладзіміравіч Магучы
Дата нараджэння 18 красавіка 1959(1959-04-18) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Скончыў факультэт скульптуры Беларускай Акадэміі мастацтваў(1988). Вучыўся ў А. Арцімовіча, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.

З 1984 — удзельнік выставак у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Германіі.

Жыў у Віцебску. З 2018 года жыве ў г.Віфлеем, штат Нью-Гэмпшыр (ЗША).

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:

ПомнікіПравіць

  • Помнік беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, 1991—1996
  • Герб горада Віцебска «Іісус Збавіцель», 1997
  • Помнік Марку Шагалу «Скрыпка Шагала», 1997
  • Дыптых скульптур «Асклепій» і «Гіпакрат», 1999
  • Помнік музыказнаўцу І. І. Салерцінскаму, 2003

Мемарыяльныя дошкіПравіць

  • Заіру Азгуру, 1997
  • Васілю Быкаву, 2008

МедаліПравіць

Персанальныя выстаўкіПравіць

  • 1994 — «Скульптура медаля», Віцебск
  • 1998 — «Выстава Магучых», Віцебск
  • 2000 — «Skulpturen», Marklohe, Германія
  • 2003 — «Метафізіка формы», Санкт-Пецярбург
  • 2007 — «Да 120-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала», Віцебск
  • 2009 — «Ад рэалізму да мадэрнізму», Віцебск

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • 75-год Віцебскай мастацкай школе. Каталог. — Віцебск, 1994
  • Беларускі саюз мастакоў 1938—1998, Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998
  • Скульптор Валерий Могучий / Sculptor Valery Moguchy. — Мн., «Медисонт», 2009 (каталог)