Валерый Мікалаевіч Палішчук

Валерый Мікалаевіч Палішчук (нар. 30 кастрычніка 1963, с. Прыазёрнае, Табольскі раён, Кустанайская вобласць, Казахская ССР) — генерал-маёр міліцыі.

Валерый Мікалаевіч Палішчук
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1963(1963-10-30) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Служыў міліцыянерам лінейнага пункта міліцыі на станцыі Шэманаіха лінейнага аддзела ўнутраных спраў на станцыі Абарона Усходняга ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Казахскай ССР.

У 1987 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР. У 1987 годзе прызначаны на пасаду оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама Магілёва.

У 1994 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе стаў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама Магілёва — начальнікам службы крымінальнай міліцыі. У 1999—2001 гадах — начальнік аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама, далей — начальнік аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

У 2005—2009 гадах служыў намеснікам начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўна-вышуковай працы УУС Магаблвыканкама, потым першым намеснікам начальніка УУС — начальнікам крымінальнай міліцыі. Да верасня 2014 года знаходзіўся на пасадзе начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У верасні 2014 года прызначаны начальнікам Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь[1].

У 2019 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Магілёўскай вобласці[2].

Узнагароды правіць

  • медаль «За бездакорную службу» III ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» II ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» I ступені (2011)[1],
  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2019)[3],
  • нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Ганаровы супрацоўнік МУС»,
  • нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За адданасць абавязку і прысязе»,
  • ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь,
  • ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі,
  • падзяка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі