Валерый Пятровіч Бахно

беларускі футбаліст і трэнер

Валерый Бахно (нар. 28 чэрвеня 1971, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У 2003—2018 гадах з’яўляўся галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта».

Футбол
Валерый Бахно
Поўнае імя Валерый Пятровіч Бахно
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1971(1971-06-28) (52 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1994 Расія Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) 20 (0)
1994 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 4 (1)
1995 Расія Іртыш (Табольск) 1 (0)
1995 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 2 (0)
1996—1997 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 16 (0)
1997—2000 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 88 (19)
2000 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 2 (0)
2001 Польшча Гетман (Замасць) 4 (0)
2003—2006 Беларусь Мікашэвічы 112 (3)
Трэнерская кар’ера
1997—2000 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2003—2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) трэнер
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў Расіі, потым гуляў у Беларусі за мікашэвіцкі «Граніт» і салігорскі «Шахцёр». У 2000—2001 гадах выступаў у Літве і Польшчы, пасля вярнуўся ў склад «Граніта», у якім і завяршыў кар’еру іграка ўвосень 2006 года.

Трэнерская кар’ера правіць

Яшчэ з 1997 года стаў працаваць гуляючым трэнерам мікашэвіцкага «Граніта», з перапынкамі на легіянерскі перыяд кар’еры. Увосень 2006 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай працы. Па выніках сезона 2007 вывеў «Граніт» у Вышэйшую лігу, з якой клуб вылецеў праз два гады. У 2014 годзе «Граніт» перамог у Першай лізе і зноў атрымаў месца ў элітным дывізіёне, дзе ў 2015 годзе заняў пятае месца, але праз год зноў апынуўся ў Першай лізе.

У ліпені 2018 года Валерый Бахно саступіў пасаду галоўнага трэнера свайму памочніку Алегу Сідарэнкаву, сам застаўся старшым трэнерам каманды[1]. У студзені 2019 года стала вядома, што Бахно пераехаў жыць у Польшчу[2].

У ліпені 2019 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Граніта»[3], аднак у хуткім часе зноў пакінуў клуб. Асеўшы ў Польшчы, стаў там дзіцячым трэнерам[4].

Трэнерскія дасягненні правіць

Зноскі