Валерыяна
Валерыяна — старажытны горад мая. Размешчаны ў мексіканскім штаце Кампечэ, каля мяжы са штатам Кінтана-Роа. Аб яго адкрыцці было абвешчана ў кастрычніку 2024 года. Знойдзены горад названы ў гонар прылеглай аднайменнай прэснаводнай лагуны[1].
Славутасць | |
Валерыяна | |
---|---|
ісп.: Valeriana | |
18°54′09″ пн. ш. 89°19′03″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Адкрыццё было зроблена групай даследчыкаў з Універсітэта Тулейн, мексіканскага Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі і Нацыянальнага цэнтра бартавога лазернага картаграфавання пры Універсітэце Х’юстана[1].
У Валерыяне былі некалькі плошчаў, храмавыя піраміды, пляцоўка для гульні ў мяч і перагароджанае вадасховішча, што сведчыць аб тым, што населены пункт з’яўляўся палітычнай сталіцай[1]. Ён узнік не раней за 150 г. н.э., і, верагодна, знаходзіўся на піку ў класічны перыяд цывілізацыі мая, гэта значыць каля 250—900 г. н.э.[2][1]
Агульнае плошча горада каля 130 км²[2]. Па шчыльнасці забудовы Валерыяна саступае толькі Калакмулю. Паводле ацэнак спецыялістаў, насельніцтва горада магло складаць ад 30 000 да 50 000 чалавек на піку ў 750—850 гадах нашай эры[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Auld-Thomas, Luke; Canuto, Marcello A.; Morlet, Adriana Velázquez; Estrada-Belli, Francisco; Chatelain, David; Matadamas, Diego; Pigott, Michelle; Fernández Díaz, Juan Carlos (29 October 2024). "Running out of empty space: environmental lidar and the crowded ancient landscape of Campeche, Mexico". Antiquity(англ.). 98 (401): 1340–1358. doi:10.15184/aqy.2024.148. ISSN 0003-598X.
- ↑ а б Anderson, Sonja (29 October 2024). "'Found' Dataset Reveals Lost Maya City Full of Pyramids and Plazas, Hiding in Plain Sight Beneath a Mexican Forest". Smithsonian Magazine. Праверана 2 November 2024.
- ↑ Rannard. Lost Mayan city found in Mexico jungle by accident (англ.) . BBC News (28 кастрычніка 2024). Праверана 29 October 2024.