Валынскае Палессе

Валынскае Палессе (укр.: Волинське Полісся) — фізіка-геаграфічная вобласць Украінскага Палесся, цягнецца з захаду на ўсход паміж рэкамі Заходні Буг і Случ (прыток Гарыні). Займае большую частку Валынскай вобласці і паўночна-заходнюю частку Ровенскай вобласці Украіны, на поўначы мяжуе з Беларускім Палессем.

     Валынскае Палессе як фізіка-геаграфічная вобласць Украінскага Палесся.

Тэрыторыя ляжыць у межах заходняга схіла Украінскага шчыта і Валына-Падольскай монакліналі. Характарызуецца значным пашырэннем ледавіковых і карставых форм рэльефу, далінных ландшафтаў, залішнім увільгатненнем, развіццём пераўвільготненых зямель і балот, шматлікіх (звыш 200) азёр, высокай лясістасцю. Тут пераважаюць нізінныя ландшафты зоны мяшаных лясоў (45 %), лугава-балотныя ландшафты (каля 10 %) і марэнна-зандравыя раўніны, у т.л. Валынская града. Сярод дачацвярцічных адкладаў найбольш пашырана пароды мелавога ўзросту, якія абумоўліваюць развіццё карставых форм рэльефу — азёрных катлавін (найбольшае — возера Свіцязь), леек, фарміраванне дзярнова-карбанатных глеб. Валынскае Палессе мае густую гідраграфічную сетку, якая складаецца з вярхоўя ракі Прыпяць і яе прытокаў (Тур'і, Стыра, Гарыні і інш.). У межах вобласці — Шацкі нацыянальны прыродны парк.

Літаратура правіць

  • Маринич О. М. Волинське Полісся // Енциклопедія Сучасної України. Т. 5: «Вод» — «Гн» / Гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2006. 728 с. — ISBN 966-02-3355-8 (укр.)