Валянціна Аляксандраўна Скрабатун
Валянціна Аляксандраўна Скрабатун (у дзявоцтве — Дземідовіч; 23 ліпеня 1958, в. Душава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.
Валянціна Аляксандраўна Скрабатун | |
---|---|
руск.: Валентина Александровна Скрабатун | |
Пол | жанчына[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзілася |
23 ліпеня 1958[1][2] (66 гадоў) |
Грамадзянства |
Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х — 2000-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартыўнае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
правіцьНарадзілася 23 ліпеня 1958 года ў в. Душава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў пацейкаўскай сярэдняй школе. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, пазней трэніравалася ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».
У 1995 годзе чэмпіянаце свету ў Тамперэ (Фінляндыя) ў ворных васьмёрках з рулявой заняла пятае месца.
Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Наталля Лаўрыненка, Тамара Віктараўна Самахвалава і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.
На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Давыдзенка неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) прыйшла да фінішу пятай у чацвёрках і чацвёртай у васьмёрках, на чэмпіянаце свету ў Кёльне (Германія) пятай у ворных васьмёрках.
У 1996 годзе скончыла спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Valentina Skrabatun Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ а б Valentina Skrabatun Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваенні групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь“»