Тамара Віктараўна Самахвалава

беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні, бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года

Тамара Віктараўна Самахвалава (у дзявоцтве — Давыдзенка; нар. 8 чэрвеня 1975, Пінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Тамара Віктараўна Самахвалава
Пол жанчына[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзілася 8 чэрвеня 1975(1975-06-08)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см[1]
Вага 82 кг[1]

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х — 2000-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, чэмпіёнка Гульняў добрай волі 1994 года, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартыўнае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 8 чэрвеня 1975 года ў Пінску. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў 14 год, праходзіла падрыхтоўку ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву г. Пінска, пазней трэніравалася ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».

У асноўным складзе беларускай нацыянальнай зборнай дэбютавала ў сезоне 1993 года, калі на маладзёжным чэмпіянаце свету ў Нарвегіі заняла сёмае месца ў ворных чацвёрках, і пазней на сусветным першынстве ў Рачыцы (Чэхія) фінішавала пятай у распашных. У 1994 годзе ў ворнай васьмёрцы атрымала перамогу на Гульнях добрай волі ў Санкт-Пецярбургу, а на чэмпіянаце свету ў Індыянапалісе (ЗША) стала дзевятай у двойках і пятай у васьмёрках. У 1995 годзе на першынстве свету ў Тамперэ (Фінляндыя) выйграла бронзавы медаль у чацвёрках і паказала пяты вынік у васьмёрках.

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Давыдзенка неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) ў ворных двойках прыйшла да фінішу восьмай, а ў васьмёрцы заняла 4 месца, на чэмпіянаце свету ў Кёльне (Германія) стала чацвёртай у чацвёрках і пятай у васьмёрках.

У 2004 годзе (ужо пад прозвішчам Самахвалава) выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў Баньёлесе (Іспанія) у праграме ворных чацвёрак. У 2005 годзе на сусветным першынстве ў Кайдзу (Японія) выступала адразу ў дзвюх дысцыплінах, у двойках і васьмёрках: у першым выпадку заняла пятае месца, у другім — сёмае. У 2006 годзе на чэмпіянаце свету ў Ітане (Вялікабрытанія), у заняла чацвёртае месца ў чацвёрках і на адзінаццатае у васьмёрках. Неўзабаве пасля гэтых спаборніцтваў прыняла рашэнне завяршыць кар’еру прафесійнай спартсменкі.

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць