Наталля Мечыславаўна Волчак
Наталля Мечыславаўна Волчак (6 студзеня 1972, Мінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.
Наталля Мечыславаўна Волчак | |
---|---|
руск.: Наталья Мечиславовна Волчек | |
Пол | жанчына[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзілася |
6 студзеня 1972[1][2] (52 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, чэмпіёнка Гульняў добрай волі, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартовае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
правіцьНарадзілася 6 студзеня 1972 года ў Мінску. Вучылася ў сярэдняй школе № 91 г. Мінска. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў 18 гадоў, праходзіла падрыхтоўку ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».
На чэмпіянаце свету 1993 года ў Рачыцы (Чэхія) заняла пятае месца ў заліку ворных васьмёрак з рулявой і сёмае ў бязрульных чацвёрках. У 1994 годзе на сусветным першынстве ў Індыянапалісе (ЗША) у гонцы васьмімясцовых экіпажаў зноў была пятай. У 1995 годзе паўтарыла гэты вынік на чэмпіянаце свету ў Тамперэ (Фінляндыя).
Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Стасюк, Тамара Давыдзенка, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.
На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Волчак неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, пры гэтым спаборнічала ў асноўным у праграме парных чацвёрак. Прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў Кёльне (ФРГ), у фінальным заездзе яе чацвёрка фінішавала восьмай.
У 1997 годзе скончыла спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Пасля завяршэння кар’еры прафесійнай спартсменкі працавала трэнерам па акадэмічным веславанні, у тым ліку была старшым трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Узнагароды
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Natalia Voltchek Праверана 8 сакавіка 2021.
- ↑ а б Nataliya Volchek Праверана 31 студзеня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваенні групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь“»