Валянціна Пракопаўна Кароткая

Валянціна Пракопаўна Кароткая (5 верасня 1924, в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 21 студзеня 2012) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Валянціна Пракопаўна Кароткая
Род дзейнасці работнік сельскай гаспадаркі
Дата нараджэння 5 верасня 1924(1924-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 2012(2012-01-21) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

У 1944—1950 гадах працавала ў калгасе «Чырвоны сцяг» Талачынскага раёна. У 1953—1979 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «18 партз’езд» Талачынскага раёна.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

З’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гадах. З 1959 года — член КПСС.

Жыла ў Мінску[1].

Узнагароды правіць

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
  • Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010)
  • ордэн Леніна
  • залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
  • медаль ВДНГ СССР

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кароткая Валянціна Пракопаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 456.
  • Короткая Валентина Прокофьевна // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 121.
  • Короткая Валентина Прокофьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 517—518.
  • Короткая Валентина Прокофьевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 257.
  • Короткая Валентина Прокофьевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 128.
  • Мясников, А. Продолжение подвига / А. Мясников // Знаменоносцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 167—171.
  • Мяснікоў, А. Ф. Працоўны подзвіг / А. Ф. Мяснікоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 604—605.