Валянцін Васілевіч Асмалоўскі
Валянцін Васілевіч Асмалоўскі (15 лютага 1924, в. Гослеў, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 24 мая 2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Валянцін Васілевіч Асмалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 2002 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1951).
Працаваў у Крыварожскім горнарудным інстытуце (з 1954, загадчык кафедры эканомікі прамысловай вытворчасці, прарэктар), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, прафесар, загадчык кафедры арганізацыі і кіравання, у 1972—1992 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка прамысловасці; арганізацыя і кіраванне вытворчасцю; аналіз гаспадарчай дзейнасці.
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1990), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі (12) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Экономика железорудной промышленности : диссертация … доктора экономических наук / В. В. Осмоловский. — Москва, 1967.
Зноскі
Літаратура
правіць- Асмалоўскі Валянцін Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 37.
- Осмоловский Валентин Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 632.
- Имена на поверке : [преподаватели БГЭУ — участники Великой Отечественной войны] / А. Петрова // Эканаміст : газета УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. — 2013. — 28 чэрвеня (№ 11). — С. 3. — В содержании в том числе о В. В. Осмоловском. — Сведения доступны также по Интернету: http://bseu.by/economist/11(1006).pdf