Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна
Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна (арм.: Վանաձորի Հովհաննես Թումանյանի անվան Պետական Համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Ванадзор.
Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна | |
---|---|
арм.: Վանաձորի Հովհաննես Թումանյանի անվան Պետական Համալսարան | |
Арыгінальная назва | арм.: Վանաձորի Հովհաննես Թումանյանի անվան Պետական Համալսարան |
Міжнародная назва | англ.: Vanadzor State University named after Hovhannes Tumanyan |
Заснаваны | 1969 |
Размяшчэнне | Ванадзор |
Сайт | vsu.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова педагагічны факультэт у Ванадзоры быў заснаваны 9 ліпеня 1969 года ў складзе Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 1982 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта - Ванадзорский філіял. 30 красавіка 2014 года рашэннем урада Арменіі навучальныя ўстановы Ванадзора былі рэарганізаваны ў Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна.
Структура
правіць- Факультэт філалогіі
- Факультэт гісторыі і геаграфіі
- Факультэт педагогікі
- Факультэт біялогіі і хіміі
- Факультэт фізікі і матэматыкі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ванадзорскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аванеса Туманяна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы