Ван Цінюнь (кіт. трад. 王子端; 1151 — 1202) — кітайскі мастак і каліграф часоў дынастыі Цзінь.

Ван Цінюнь
Дата нараджэння 1151[1][2][…]
Дата смерці 1202[1][2][…] ці 1202
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вобласці Хэдун (сучасны павет Юнцзі правінцыі Шаньсі). Пра яго бацькоў мала звестак. Быў пляменнікам вядомага мастака Мі Фу. Ван Цінюнь нарадзіўся на тэрыторыі, захопленай чжурчжэнямі, якая ўвайшла ў склад заснаванай імі дзяржавы Цзінь. Нягледзячы на сваё паходжанне, ён ужо ў 1176 годзе паспяхова здаў сталічны экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. У далейшым зрабіў бліскучую афіцыйную кар’еру: стаў членам Акадэміі Ханьлінь — Цэнтральнай гуманітарнай установы дынастыі Цзінь. У 1201 годзе атрымлівае прызначэнне на пасаду прыдворнага гістарыёграфа. Памёр у 1202 годзе ў г. Яньцзіне (Сучасны Пекін).

Творчасць правіць

Стаў прадаўжальнікам традыцый школы «мастакоў-літаратараў» (вэньжэнь хуа). Ён працаваў выключна ў манахромнай тэхніцы, спалучаючы кампазіцыі са старых засохлых дрэў, камянёў і бамбука, што можна ўбачыць на адзіным захаваным яго творы — гарызантальным скрутку «Самотны бамбук і засохлае дрэва».

Творы і погляды Ван Цінюня аказалі істотны ўплыў на жывапісную практыку дзяржавы Цзінь, прыўнеслі ў яе манеру пісьма і эстэтычныя прыёмы, уласцівыя школе «мастакоў-літаратараў».

Зноскі

  1. а б Wang Tinyung // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Swartz A. Tingyun Wang // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Bush S. Chinese Literati on Painting: from Su Shi (1037—1101) to Tung Ch’i-ch’ang (1556—1636). Cambr., 1971