Ван Шу
Ван Шу (кіт.: 王澍; нар. 4 лістапада 1963 года) — кітайскі архітэктар, дэкан Інстытута архітэктуры Кітайскай акадэміі мастацтваў у Ханчжоу. У 2012 годзе стаў першым кітайскім грамадзянінам — уладальнікам Прытцкераўскай прэміі.
Ван Шу | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лістапада 1963[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяцінства і адукацыя
правіцьВан Шу нарадзіўся 4 лістапада 1963 года ва Урумчы, адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе КНР. Ван пачаў маляваць яшчэ дзіцем, без якой-небудзь мастацкай адукацыі. У якасці кампрамісу паміж уласнымі захапленнямі і жаданнем бацькоў Ван Шу паступае ў Нанкінскі тэхналагічны інстытут (цяпер Паўднёва-Усходні ўніверсітэт) у Нанкіне, Цзянсу, дзе ў 1985 годзе атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1988 годзе — магістра.
Пасля заканчэння інстытута Ван Шу пераязджае ў Ханчжоу з-за гарадскіх прыродных ландшафтаў і старажытных мастацкіх традыцый правінцыі. Тут ён працуе ў Чжэцзянскай акадэміі прыгожых мастацтваў (цяпер Кітайская акадэмія мастацтваў) і ў 1990 годзе заканчвае свой першы архітэктурных праект — моладзевы цэнтр у невялікім горадзе Хайнінь, недалёка ад Ханчжоу. У Вана не было ніякіх заказаў з 1990 па 1998 год, тым не менш ён вырашыў працягнуць сваю адукацыю ў Школе архітэктуры Універсітэта Тунцзі, дзе атрымаў доктарскую ступень у 2000 годзе.
Кар’ера
правіцьУ 1997 годзе Ван Шу і яго жонка Лу Вэньюй, таксама архітэктар, заснавалі ў Ханчжоу студыю Amateur Architects, у перакладзе «Аматарскае бюро». Яны выбралі гэтую назву як папрок «прафесійнай, бяздушнай архітэктуры», што практыкуецца ў Кітаі, якая, як яны лічаць, спрыяла буйнамаштабнаму зносу многіх старадаўніх гарадскіх кварталаў.
Ван Шу ўступае ў Кітайскую акадэмію мастацтваў у 2000 годзе як прафесар, У 2003 годзе ён становіцца кіраўніком дэпартамента архітэктуры, у 2007 — дэканам школы архітэктуры.
У 2000 годзе Ван распрацоўвае праект бібліятэкі каледжа Вэньчжэн універсітэта Сучжоу, які выйграе першую прэмію архітэктурнага мастацтва Кітая ў 2004 годзе. Яго «пяць рассыпаных дамоў» у Нінбо выйгралі прэмію Холчым «у інтарэсах устойлівага будаўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне» ў 2005 годзе. У 2008 годзе яго «вертыкальныя двары» ў Ханчжоу былі намінаваныя на міжнародную ўзнагароду High Rise Award.
У 2008 годзе ён завяршыў Музей Нінбо, права на праектаванне якога ён выйграў на міжнародным конкурсе. Фасад будынка пабудаваны цалкам з перапрацаванай цэглы, а яго форма нагадвае бліжэйшыя горы — адлюстроўвае прыродную абстаноўку мясцовасці. У 2009 годзе музей выйграе прэмію імя Лу Баня, галоўную архітэктурную ўзнагароду ў Кітаі.
Сярод іншых буйных праектаў Вана варта адзначыць Музей мастацтваў у Нінбо (2005), Сяньшанскі кампус Кітайскай акадэміі мастацтваў (Ханчжоу, 2007) і Стары горад на вуліцы Чжуншань (вуліца Сунь Ятсена), Ханчжоу (2009).
Яго архітэктура апісваецца як тая, што «адкрывае новыя гарызонты, адначасова рэзаніруючы з месцам і ўспамінамі», эксперыментальная і як рэдкі прыклад крытычнага рэгіяналізму ў Кітаі.
Ван Шу стварае сучасныя будынкі, выкарыстоўваючы традыцыйныя матэрыялы і ўжываючы старыя тэхналогіі. Музей Нінбо быў пабудаваны з цэглы ад знесеных будынкаў. Ван з’яўляецца прыхільнікам архітэктурнай спадчыны, ён лічыць, што глабалізацыя пазбаўляе гарады іх уласнага, асаблівага аблічча.
Узнагароды
правіцьУ 2010 годзе Ван і яго жонка Лу Вэньюй сталі лаўрэатамі нямецкай Шэлінгаўскай прэміі, у 2011 годзе ён становіцца ўладальнікам залатога медаля Французскай акадэміі архітэктуры.
У 2012 годзе Ван Шу становіцца лаўрэатам Прытцкераўскай прэміі, першым кітайскім грамадзянінам — уладальнікам прэміі (другім лаўрэатам кітайскага паходжання пасля Бэя Юйміна).
Асабістае жыццё
правіцьБацька Вана Шу музыкант і цясляр-аматар. Яго маці — настаўнік і школьны бібліятэкар у Пекіне. Яго сястра таксама настаўнік.
Ван жыве ў шлюбе з Лу Вэньюй, якая таксама з’яўляецца яго бізнес-партнёрам і памочнікам прафесара архітэктуры Кітайскай акадэміі мастацтваў. У інтэрв’ю Los Angeles Times Ван выказаў меркаванне, што яго жонка заслужыла падзяліць Прытцкераўскую прэмію з ім.
Зноскі
- ↑ а б http://www.wantchinatimes.com/news-subclass-cnt.aspx?id=20120229000058&cid=1604
- ↑ http://www.fotopedia.com/wiki/Wang_Shu
- ↑ Pritzker Prize goes to Wang Shu, 48-year-old Chinese architect — Los Angeles Times, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.
- ↑ http://www.nytimes.com/slideshow/2012/08/12/arts/design/20120812_SHU.html
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/in-pictures-18204929
Спасылкі
правіць- Изображения избранных работ
- Thorsten Botz-Bornstein: «WANG Shu and the Possibilities of Critical Regionalism in Chinese Architecture»(недаступная спасылка) (недоступная ссылка) in The Nordic Journal of Architectural Research, 1, 2009, 4-17.