Вароніна (Смаленскі раён)

Вароніна (руск.: Воронино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 10 жыхароў (2007).

Вёска
Вароніна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214522
Код АКАТП
Вароніна на карце Расіі ±
Вароніна (Смаленскі раён) (Расія)
Вароніна (Смаленскі раён)
Вароніна (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Вароніна (Смаленскі раён)

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 26 км на захад ад Смаленска, за 4 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Вязоўня. За 0,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Вароніна на лініі Масква — Мінск.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі