Вароты Сонца
«Вароты Сонца» — помнік архітэктуры старажытна-індзейскай цывілізацыі. Знаходзяцца ў Балівіі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Тытыкака на гарадзішчы Тыяўанака.
Славутасць | |
Вароты Сонца | |
---|---|
![]() | |
16°33′00″ пд. ш. 68°40′30″ з. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Дата пабудовы | VIII стагоддзе |
![]() |
Уваходзілі ў храмавы комплекс Каласасая(руск.) бел. (плошча каля 135 х 130 м). Высечаны ў VIII ст. з вялізнай каменнай пліты вышынёй 2,7 м і шырынёй 3,8 м. У верхняй частцы — шырокі барэльефны пояс з выявамі кондараў, міфалагічных істот і сімвалаў; у цэнтры пояса — чалавекападобная выява, якая ўвасобіла, на думку навукоўцаў, Віракочу(руск.) бел. — вярхоўнае бажаство.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вароты Сонца