Васкрасенская царква (Гродна)

Васкрасенская царквасярэднявечная праваслаўная царква, якая існавала ў Гродне ў 1217 стагоддзях. Адносілася да Гродзенскай школы дойлідства. Дакладнае месцазнаходжанне царквы невядома, лічыцца, што яна знаходзілася на тэрыторыі Новага замку.

Славутасць
Васкрасенская царква
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Гродзенская школа дойлідства

Лакалізацыя. Археалагічныя даследаванні

правіць

Была пабудавана на тэрыторыі Ніжняга горада і хутчэй за ўсё была ўзведзена ў адным стылі з Каложскай і Ніжняй. Дакладнае месцазнаходжанне храма да гэтага часу яшчэ не высветлена. Летам 2004 года пры пракладцы трубы водаправода каля брамы Новага Замка былі знойдзены рэшткі збудаванняў з плінфы. Аднак гродзенскія археолагі канстатавалі, што справа ідзе аб паўторным выкарыстанні плінфы. У выніку рэшткі муроў былі засыпаны, каб не перашкаджаць выезду машын з гаража аблвыканкама.

Шырокіх археалагічных доследаў тэрыторыі Новага Замка не праводзілася. Толькі ў 19871988 невялікі раскоп быў закладзены археолагам Аляксандрам Краўцэвічам, падчас якога выяўлены рэшткі керамікі і збаноў-галаснікоў, а ў 2010 годзе былі праведзены раскопкі на курданёры замка, выяўлены рэшткі падмуркаў, аднак матэрыяльнае забеспячэнне ўстаноў культуры не дазволіла прадоўжыць раскопкі.

Гісторыя

правіць

Васкрасенская царква адносілася да групы культавых пабудоў раннесярэднявечнага горада. Яна была вымуравана ў 12 стагоддзі на абшары вакольнага горада, які размяшчаўся на суседнім з Замкавай гарой узвышшы.

Паводле гравюры Цюнта, на тэрыторыі сучаснага Новага Замка знаходзіліся: Васкрасенская царква, Каралеўскі дом, мост і два доўгіх будынкі (адзін мураваны, другі драўляны).

У 1613 годзе Васкрасенская царква згарэла і была перанесена ў горад на Рззніцкую вуліцу. Паводле інвентара 1633 годзе ў каралеўскім двары знаходзілася ў тым ліку і мураваная царква. Месцазнаходжанне царквы было апісана ў інвентары гарадзенскага замка 1653 года: «Зыходзячы з замку мураванага на парках, з моста ідучы направо, мураваная царква; под ей склеп». Царкоўная юрыдыка складалася з дзвюх частак: пляцоў, што ляжалі на тэрыторыі колішняга вакольнага горада, ды манастыра з Малой царквой.

Паводле нататак гарадзенскага пратапопа Юзафа Валевіча, якому было даручана правядзенне праверкі царкоўных пабудоў ў 1659 годзе, высветлілася, што «непрыяцель маскоўскі вывез царкоўныя дакументы, літургічныя начынні ды званы». Апроч таго, былі забіты святары Стэфан Лацэвіч, Якуб Парфяновіч і Ян Бароўскі.

Рэвізія Гародні 1680 года не змяшчае аніякай інфармацыі пра яе, хутчэй за ўсё яна была разбурана падчас вайны з Масквой.

Паводле крыніц 1752 года царкоўныя фундушавыя пляцы ляжалі на правым баку Рэзніцкай вуліцы, якая ішла з Рынку. Яны былі забудаваны дворыкам і плябаніяй. Лаканічнае апісанне збудаванняў царкоўнай юрыдыкі змешчана на плане Гародні 1753 года: «юрыдыка рускага папа». У 1754 годзе Васкрасенская царква трапіла ў спіс дзевяці цалкам занядбаных храмаў, пры ёй жыў прэзбітэр Лянкевіч. Не выключана, што ў другой палове 18 стагоддзі храм ужо не дзейнічаў. У 1768 годзе на царкоўных пляцах засталіся толькі могілкі. З цягам часу Васкрасенскую царкву напаткаў лёс іншых цэркваў горада.

Літаратура

правіць
  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш., Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012, 370 с., ISBN 978-93-61617-77-8
  • Юрый Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Гародня — Wroclaw: Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczynskiego Sp. z o.o., 2008. 384 с. (Гарадзенская бібліятэка). ISBN 978-83-89185-68-6.