Васток (англ.: Vostok) — невялікі каралавы востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 24 га. Ненаселены.

Васток
англ. Vostok
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча0,24 км²
Найвышэйшы пункт4,6 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
10°06′ пд. ш. 152°23′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Васток (востраў) (Ціхі акіян)
Васток
Васток
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты на 1400 м з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — усяго 4,6 м. Камяністы пляж ад 20 да 50 м у шырыню. Сталых вадацёкаў няма. Востраў атачае кола каралавага рыфа.

У цэнтральнай частцы зараснікі дрэваў роду Pisonia. Глебы багатыя перагноем.

Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфа.

Гісторыя правіць

Наяўнасць пацукоў можа сведчыць пра тое, што ў мінулым Васток наведвалі палінезійцы або мікранезійцы, але ніякіх іншых прыкмет іх прысутнасці не знойдзена.

Востраў быў адкрыты ў 1820 г. расійскай экспедыцыяй на чале з Ф. Ф. Белінсгаўзенам і названы руск.: Восток («усход»). У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але здабыча так і не пачалася. У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

На востраве перыядычна праводзяцца даследаванні экалогіі мора.

Спасылкі правіць