Вастрыца чалавечая
Вастрыца чалавечая (Enterobius vermicularis) — від круглых чарвей. Паразітуе ў канцавым аддзеле тонкага кішэчніка і ў тоўстым кішэчніку чалавека.
Вастрыца чалавечая | |||||||||||||||||||||||||||
Самкі вастрыцы чалавечай | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЦела даўжынёй 2—12 мм, белаватае, укрыта кутыкулай, унутраная поласць запоўнена вадкасцю. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, завостраны, у самцоў кручкападобны. Рот з трыма губамі.
Жыццёвы цыкл
правіцьЖыве каля 1 месяца. Разммажаецца без прамежкавага гаспадара. Полаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе яйцы (да 10—12 тыс.) і гінуць. Яйцы у вонкавым асяроддзі выспяваюць (становяцца інвазійнымі) праз 6 гадзін. Трапляюць у арганізм чалапека з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў.
Літаратура
правіць- Гусева І. Вастрыцы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.