Васіль Іванавіч Бяляеў

вучоны ў галіне металазнаўства

Васіль Іванавіч Бяляеў (3 студзеня 1926, Мінск — 10 чэрвеня 2002) — беларускі спецыяліст у галіне металазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1972).

Васіль Іванавіч Бяляеў
Дата нараджэння 3 студзеня 1926(1926-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2002(2002-06-10) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера металазнаўства[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1948), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура).

Працаваў у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (з 1951 года, кафедра «Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў», прафесар, у 1976—1988 — загадчык кафедры «Тэхналогія металаў»).

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: механічныя і тэхналагічныя ўласцівасці металаў; даследаванне і стварэнне новых кампазіцыйных і арміраваных металічных матэрыялаў; даследаванне працэсу стомленасці металаў; зварка выбухам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бяляеў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 600.
  • Бяляеў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Беляев Василий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352.
  • Кафедра «Порошковая металлургия и технология материалов» / В. Н. Ковалевский // Литье и металлургия. — 2000. — № 3. — С. 34—37.
  • Кафедра «Порошковая металлургия, сварка и технология материалов» : подготовка научных и инженерных кадров в области порошковой металлургии в БНТУ / Ф. И. Пантелеенко, В. Н. Ковалевский, А. С. Снарский // Литье и металлургия. — 2010. ― № 4. ― С. 146―149.