Васіль Ігнацьевіч Сцяпура

Васіль Ігнацьевіч Сцяпура (нар. 6 лютага 1952, в. Раманавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Васіль Ігнацьевіч Сцяпура
Нараджэнне 6 лютага 1952(1952-02-06) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Пашаны
ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 лютага 1952 года ў в. Раманавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.

Працоўную дзейнасць пачаў ветэрынарным фельчарам Любчанскага ветэрынарнага ўчастка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным фельчарам саўгаса «Парэчча», галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Горка», старшынёй калгаса «1 Мая» Дзятлаўскага раёна. Займаў пасады старшыні Воранаўскага райвыканкама, першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, шасцю юбілейнымі медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі