Васіль Аляксеевіч Сідарэнка
Герой Савецкага Саюза
Васіль Аляксеевіч Сідарэнка (14 студзеня 1911, Касторнае, Варонежская губерня — 18 студзеня 1978, Курск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Васіль Аляксеевіч Сідарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1978 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Скончыў 4 курсы Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў на шахце, потым у горадзе Варонеж на заводзе «Электрасігнал».
У Чырвонай Арміі з мая 1942 года. У 1943 годзе пайшоў на фронт. Вызначыўся ў ліпені 1944 года каля Паставаў. Са снежня 1944 года ў запасе. Жыў у горадзе Курску. Працаваў старшынёй абласнога камітэта прафсаюза работнікаў харчовай прамысловасці.
Быў ганаровым грамадзянінам горада Паставы, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].