Васіль Данілавіч Данілюк

Васіль Данілавіч Данілюк (1899 — ?) — народны казачнік з в. Плянты, цяпер Кобрынскага раёна. Імправізаваў у межах традыцыі, не парушаючы яе. Ад яго запісаны 3 розныя варыянты тэмы «Ванька і чэрці», якія ўспрымаюцца як 3 розныя казкі. Яго казка «Салдат па загадзе цара шые боты на цэлы полк» увайшла ў том на нямецкай мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966).

Васіль Данілавіч Данілюк
Род дзейнасці казачнік
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Грамадзянства

Літаратура

правіць