Біяграфія правіць

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21.10.1961 ў в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.  У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне.  Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамышскім ПТВ-156 (1986-1991), выкладаючы гісторыю і геаграфію. Метадыст па краязнаўству Палонкаўскай турыстычнай дзіцячай базы аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (1991-1992); дырэктар школы (Пастарынскай васьмігадовай у 1992-1995 гг.; Цешаўлянскай сярэдняй школы ў 1995-2019). Даследуе гісторыю населеных пунктаў Баранавіцкага раёна.

За сваю педагагічную дзейнасць узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).

Апублікаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна. Адзін з аўтараў кнігі Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 39–44.

Аўтар краязнаўчых кніг :

  • На беразе Мышанкі / В. М. Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. – 288 с. : іл.
  • Багрымаў Крашын / Васіль Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 212 с. : іл.
  • Паходжанне назваў населеных пунктаў Баранавіцкага раёна / В. М. Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 527 с. : іл.