Васіль Мікалаевіч Асяненка
Васіль Мікалаевіч Асяненка (1916, в. Ліпнікі, Дзісенскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя, цяпер — Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 13 чэрвеня 1977) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Васіль Мікалаевіч Асяненка | |
---|---|
Нараджэнне |
31 студзеня 1916 |
Смерць |
13 чэрвеня 1977 (61 год) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Бітвы | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Удзельнік савецкага партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1958 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу КПСС.
Пасля вайны працаваў намеснікам старшыні Пастаўскага райвыканкама, старшынёй Астравецкага, Вілейскага, Глыбоцкага райвынкамаў. З 1958 да 1960 гг. першы сакратар Дунілавіцкага, з 1964 да 1967 гг. — Глыбоцкага райкамаў КПБ. У 1966 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак збожжавых і кармавых культур.
З 1966 да 1971 гг. член ЦК КПБ. З 1967 да 1976 гг. старшыня партыйнай камісіі Віцебскага абкама КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 2-га (1947—1951 гг.) і 6-га скліканняў (1963—1967 гг.).
Літаратура правіць
- Працоўная слава Глыбоччыны // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раена / БелЭн; Маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — 450, [3] с.: іл. — С. 405. — ISBN 985-11-0014-5.