Васіль Мікалаевіч Унціт
Васіль (Вільгельм) Мікалаевіч Унціт (12 сакавіка (28 лютага) 1834 — ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыны[1].
Васіль Мікалаевіч Унціт | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лютага (12 сакавіка) 1834 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада (9 снежня) 1902 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьВа ўзросце 13 гадоў у 1847 годзе быў адпраўлены бацькам у Любек, дзе вучыўся ў Любецкай гімназіі (1847—1851)[1], пасля чаго вывучаў медыцыну ў Дэрпцкім універсітэце (1852—1857), скончыўшы адукацыю са званнем доктар медыцыны[1][2].
Прафесійная дзейнасць
правіцьПрацаваў урачом у межах Расійскай імперыі[3]. З 1856 па 1861 год працаваў у Кастрамской губерні ў маёнтках Гагарына, у 1862 годзе — урачом у Тульскай губерні, а з 1863 года — ардынатарам у гарадской бальніцы Курска[1].
У 1865 годзе быў абраны старшым урачом бальніцы на 150 коек у Курску[1].
Урач В. М. Унціт пісаў пра дом псіхічнахворых[3]:
Душэўна хворыя, занураныя, бледныя, панурыя, з падбітымі тварамі, у абадраных і запэцканых халатах, пашытых з шэрага салдацкага сукна, вялі сваё сумнае існаванне без усялякай надзеі на лепшую долю, цэлыя гады заставаліся на завалах і змяшчаліся у нізкіх, паўцёмных, сырых пакоях не з лячэбнымі, з чыста паліцэйскімі мэтамі. Бруд, беспарадак, цяжкае паветра і жахлівая колькасць розных насякомых як на вопратцы, так і на сценах панавалі паўсюль |
Першая рэвізійная камісія губернскага земства, ацэньваючы стан дома псіхічнахворых у 1866 годзе, запісала, што «з-за цеснаты і адсутнасці прыбіральні ён паходзіць больш на дрэннадагляданую турму, чым бальніцу»[4].
У Курску Васіль Мікалаевіч Унціт заставаўся да 1889 года, пасля чаго на працягу дзесяці гадоў — да 1899 года — з’яўляўся памочнікам медыцынскага інспектара ў Мінску, а з 1899 да сваёй смерці 26 лістапада 1902 года працаваў там жа практыкуючым урачом[3].
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Любоўю Міхайлаўнай Варніцкай[1][2]. Сваіх дзяцей у сужэнцаў не было і яны ўдачарылі падкінутую дзяўчынку Веру, якая пазней ў 1894 годзе абвянчалася ў Мінску з Анатолем Паўлавым[2][3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Wilhelm (руск.)
- ↑ а б в «Поколенные росписи и другие генеалогические материалы из собрания Эрика Амбургера, относящиеся к выходцам из-за границы и их российским потомкам». Литера О, стр. 32; Литера U, стр. 24
- ↑ а б в г Dr. Erik Amburger «Die van Brienen und ihre Sippe in Archangel. (Aus dem Leben einer Kolonie)» — Д-р Эрик Амбургер. «Ван Бринены и их род в Архангельске. (Из жизни одной колонии)». Перевод выполнен Калимовой З. Р. (урожд. Бергман), Архангельск, 22.04. — 03.08.2011
- ↑ В. Степанов «Путеводитель по городу Курску. Исторический квартал» — «Курск дореволюционный»