Васіль Міхайлавіч Галушка

вучоны

Васіль Міхайлавіч Галушка (15 мая 1936, в. Домантавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць9 ліпеня 2021) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).

Васіль Міхайлавіч Галушка
Дата нараджэння 15 мая 1936(1936-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 2021(2021-07-09) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1960 года заатэхнік саўгаса «Пятровічы», з 1961 года галоўны заатэхнік саўгаса «Вішнёўка» Мінскай вобласці. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года загадчык аддзела, з 1987 года загадчык лабараторыі БелНДІ жывёлагадоўлі. З 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Узнагароды правіць

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (20 кастрычніка 2009) за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па ўдасканаленню кормавытворчасці і павышэнню якасці і эфектыўнасці выкарыстання кармоў, значны асабісты ўклад у развіццё заатэхнічнай навукі, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчасць, падрыхтоўку навуковых кадраў[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў, прамысловай вытворчасці камбікармоў і комплексных кармавых дабавак. Распрацаваў нормы кармлення высокапрадуктыўных жывёл у племянных і таварных гаспадарках. Удасканаліў сістэму энерга-пратэінавага кармлення рэмонтнага і адкормліваемага маладняку свіней. Унёс уклад у ўдасканаленне структуры кормавытворчасці, павышэнне якасці кармоў з траў за кошт іх шматукоснага выкарыстання, самазабеспячэнне жывёлагадоўлі рэспублікі кармавым пратэінам. Распрацаваў высокаэфектыўныя рэцэпты камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак і прэміксаў з максімальным выкарыстаннем мясцовых кармавых, прыродных і другасных рэсурсаў, амінакіслот, вітамінаў новага пакалення, прабіётыкаў і прэбіётыкаў, ферментаў.

Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, 17 вынаходстваў і патэнтаў.

Бібліяграфія правіць

  • Витамины в питании сельскохозяйственных животных и птицы. Мн., 1971 (в соавт.).
  • Приготовление кормов для свиней. Мн.: Ураджай, 1990 (совм. с В. Б. Иоффе, В. Н. Гутманом).
  • Совершенствование системы энерго-протеинового питания молодняка свиней (в соавт.) // Зоотехническая наука Беларуси. 2007. Т.42.

Зноскі

Спасылкі правіць