Васіль Трафімавіч Варанянскі

Васіль Трафімавіч Варанянскі (25 жніўня 1901, г. п. Дзіканька, Палтаўская вобласць — 14 верасня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Васіль Трафімавіч Варанянскі
Дата нараджэння 25 жніўня 1901(1901-08-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1943(1943-09-14) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне палкоўнік[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў у раёне возера Хасан у 1938 годзе.

Напярэдадні вайны Васіль Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёна сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 года Васіль Трафімавіч пайшоў на фронт. Апынуўся ў акружэнні. Са жменькай салдат ўпарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[3]. У верасні 1941 года ён намацаў сувязі з партызанамі і хутка стаў камандзірам атрада[4].

У партызанах з верасня 1941 года: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — верасень 1943 гадоў партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (брыгадзе прысвоена імя Варанянскага пасля яго гібелі)[2].

У верасні 1943 года Васіль Трафімавіч быў выкліканы ў Маскву ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. У ноч з 13 на 14 верасня на партызанскі аэрадром у Бягомлі прызямліўся самалёт, на якім камбрыг паляцеў у сталіцу. А праз некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[3].

Памяць правіць

Імем Варанянскага названы вуліцы ў Мінску і Плешчаніцах[2].

Зноскі

  1. https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_uchet_officer3535905/
  2. а б в Воронянский Василий Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
  3. а б Воронянский Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Успаміны С. А. Ваупшасава «На трывожных скрыжаваннях» (канспект)

Спасылкі правіць