Васіль Уладзіміравіч Віцюноў

Васіль Уладзіміравіч Віцюноў (нар. 1973, в. Буда-Ваўніцкая, Унецкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання.

Васіль Уладзіміравіч Віцюноў
Старшыня Мсціслаўскага райвыканкама
2009 — 27 студзеня 2017
Папярэднік Алег Чакіда
Пераемнік Аляксандр Пракопаў
Старшыня Шклоўскага райвыканкама
27 студзеня 2017 — 26 сакавіка 2019
Папярэднік Аляксандр Бойка
Пераемнік Генадзь Лаўранкоў (в.а.)
Аляксандр Ціток
Нараджэнне 1973[1]
Адукацыя

Біяграфія правіць

З 2009 года ўзначальваў Мсціслаўскі райвыканкам. 27 студзеня 2017 года прызначаны старшынёй Шклоўскага райвыканкама. Скончыў БДСГА па спецыяльнасці «Плодаагародніцтва», а ў 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[2].

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[3].

Зноскі