Васіль Фядосавіч Юхімук

Васіль Фядосавіч Юхімук (нар. 26 студзеня 1954, в. Лукава, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна.

Васіль Фядосавіч Юхімук
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 26 студзеня 1954(1954-01-26) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер
Узнагароды

Біяграфія правіць

Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 годзе паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984—1989 гадах працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.

З 3 лютага 1989 года працаваў на пасадзе старшыні калгаса «17 Верасня» Маларыцкага раёна. У 2003 года гаспадарка пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевiчы».

З’яўляўся дэпутатам Чарнянскага сельскага Савета дэпутатаў, Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам камісіі па аграрных пытаннях.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені (2018), медалём «За трудовое отличие» (1975), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Граматамі Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і інш. У лістападзе 2018 года за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Маларытчыны прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Навумчык, М. Уладар хлебных палеткаў : [пра старшыню СВК «Дарапеевічы» Васіля Юхімука] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 25 красавіка. С. 5.
  • Свістуновіч, П. Вынікі плённай працы : [СВК «Дарапеевічы» сярод лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грашовы сертыфікат] / Павел Свістуновіч // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 лютага. С. 3.
  • Муха, Ф. Земля и воля : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Фёдор Муха; фото автора и Валерия Короля // Заря. 2018. 25 января. С. 18.
  • Курец, А. Секреты стабильности: если не заранее, то обязательно вовремя : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Александр Курец // Сельская газета. 2017. 31 августа. С. 9.
  • Мощик, С. Доропеевичские миллионы : [о деятельности СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2017. 22 марта. С. 6.
  • Касцевіч, І. Няпросты шлях станаўлення : [аб гісторыіі стварэння калгаса «Новы шлях», «17 верасня», зараз СВК «Дарапеевічы»] / Ірына Касцевіч, Надзея Яцура; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2016. 28 верасня. С. 4-6.
  • Муха, Ф. Цена большого молока : модернизация в агропромышленном комплексе выводит хозяйства Малоритского района на современный уровень производства : [в т. ч. СПК «Доропеевичи»] / Фёдор Муха // Заря. 2014. 10 апреля. С. 17.
  • Пилипчук, П. Дорога через спелые хлеба : [о директоре СПК «Доропеевичи» В. Ф. Юхимуке] / Пётр Пилипчук // Заря. 2011. 17 марта. С. 6.
  • Максiмук, С. Працаваць па новых тэхналогіях : [пра абласны семінар-нараду на базе СВК «Дарапеевічы», «Чырвоны партызан», «Хаціслаўскі»] / Сяргей Максімук // Голас часу. Маларыта, 2005. 25 мая. С. 1.
  • Юхимук, В. Василий Юхимук, председатель СПК «Доропеевичи»: «На земле надо быть хозяином…» / Василий Юхимук; [записал] Пётр Пилипчук // Заря. 2004. 23 сентября. С. 2.