Вацлаў Іванавіч Савіцкі

Вацлаў Іванавіч Савіцкі (нар. 1 кастрычніка 1931, в. Вітаўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).

Вацлаў Іванавіч Савіцкі
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1931(1931-10-01) (92 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).

Працаваў у Цяцеркаўскай ўчастковай бальніцы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, 1956—1958, загадчык бальніцы), Маладзечанскай абласной бальніцы (г. Вілейка, 1958—1960, ардынатар хірургічнага аддзялення), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1963—1977, прафесар кафедры шпітальнай хірургіі), Курскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (Расія, 1977—1982, загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (Казахстан, 1982—1993, загадчык кафедры хірургіі).

Навуковыя інтарэсы: сардэчна-сасудзістая хірургія.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Венная недостаточность нижних конечностей, ее патогенез и лечение (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 777 / Савицкий В. И. — Москва, 1971.
  • Профилактика и лечение сердечно-сосудистых осложнений при митральной комиссуротомии : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. И. Савицкий. — Минск, 1963.
  • Савіцкі Вацлаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 70.
  • Савицкий Вацлав Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 3. — С. 143—144.
  • Савицкий Вацлав Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 486.
  • Савіцкі Вацлаў Іванавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 575.