Вацлаў Ганскі (5 сакавіка 1782, Пулыны, Жытомірскі павет, Кіеўскае ваяводства, Рэч Паспалітая — 10 лістапада 1841, Вярхоўня, Жытомірскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, маршалак Валынскай губерні, маршалак Радамысльскага павета, інспектар народных вучылішч Жытомірскага павета, дэпутат шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні, магнат, мецэнат, першы муж Эвеліны Ганскай.

Вацлаў Ганскі
Wacław Hański
Вацлаў Ганскі. Партрэт пэндзля Юзафа Крыхубера (1835)
Вацлаў Ганскі. Партрэт пэндзля Юзафа Крыхубера (1835)
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
маршалак Валынскай губерні
1811 — 1814
Папярэднік Алаіз Гастынскі
Пераемнік Барталамей Гіжыцкі
маршалак Радамысльскага павета
1808 — 1811
Нараджэнне 5 сакавіка 1782(1782-03-05)
Смерць 10 лістапада 1841(1841-11-10) (59 гадоў)
Род Ганскія
Бацька Ян Ганскі[d]
Маці Сафія Ганская (Скарупка)
Жонка Эвеліна Ганская
Дзеці Ганна Мнішак (Ганская)
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра Ордэн Святой Ганны Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Яна Ганскага, харунжага Кіеўскага ваяводства, і Сафіі Ганскай са Скарупак. У спадчыну атрымаў больш за 15 мільёнаў рублёў золатам (станам на 1810 год) і значныя зямельныя ўладанні ў Гарнастайпалі, Пулінах, Вярхоўне і інш. Разам больш за 25 000 дзесяцін зямлі або 36 000 га, ва ўпраўленні якімі дасягнуў значных поспехаў — лічыўся паспяховым гаспадаром, хоць і строгім з прыгоннымі. Заснаваў сяло Вацлаўпаль каля Пулін.

Атрымаў добрую адукацыю (таксама у Вене), займаўся мецэнацтвам, захапляўся зборам біяграфій знакамітых людзей, быў прыхільнікам творчасці Джаакіна Расіні. Палітычную кар’еру пачаў ужо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у 1801 годзе стаў дэпутатам шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні. У 1808 годзе стаў маршалкам Радамысльскага павета, a ў 1811 годзе маршалкам Валынскай губерні. Гэтую пасаду займаў да 1814 года, калі стаў інспектарам народных вучылішч Жытомірскага павета. Кавалер ордэнаў св. Ганны, св. Уладзіміра і св. Іаана Іерусалімскага.

У 1819 годзе ажаніўся з Эвелінай Жавускай, маладзейшай за яго амаль на 20 год. У гэтым шлюбе нарадзіліся шасцёра дзяцей, але выжыла толькі адна дачка Ганна, якая пасля выйшла замуж за Ежы Мнішака. Іх шлюб быў бяздзетным.

Член масонскай ложы. У 1833—1835 гадах з сям’ёй падарожнічаў па Еўропе, тады ж пазнаёміўся з Бальзакам, з якім да канца жыцця перапісваўся на тэмы літаратуры і аграноміі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Andrzej Biernacki, HAŃSKI Wacław (1782—1841) marszałek szlachty wołyńskiej, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 287—288.
  • Zygmunt Czerny, HAŃSKA Ewelina (1800—1882) dama polska, Polski Słownik Biograficzny, t. 9 s. 286—287.