Вацлаў Раманоўскі

беларускі каталіцкі дзеяч

Вацлаў Раманоўскі (26 лістапада 1889 (паводле іншых крыніц — у 1891) — пасля 1939) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Вацлаў Раманоўскі
Род дзейнасці святар
Дата нараджэння 26 лістапада 1889(1889-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1939
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Сумілішскай воласці Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Міхаліна (з дому Міглікаў) Раманоўскія.

У 1908 годзе здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1913). Падчас вучобы прымаў удзел у працы культурна-асветнага гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвячоны ў святары 16 чэрвеня 1913 года ў Вільні.

Душпастырскую дзейнасць пачаў у 1913 годзе на пасадзе вікарыя ў Троках. З 1922 года — пробашч у парафіі Германішкі Лідскага дэканата. Матэрыяльна падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Biełarus». З 1936 года працаваў на пасадзе пробашча ў парафіі Парэчча Віленскай архідыяцэзіі.

Спасылкі

правіць