Ваёмінгскі ўніверсітэт
Ваёмінгскі ўніверсітэт (англ.: University of Wyoming) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ларамі ў штаце Ваёмінг, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам у штаце.
Ваёмінгскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Wyoming | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wyoming |
Дэвіз | Роўнасць |
Заснаваны | 1886 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 11 829[1] і 9 817[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ларамі, Ваёмінг, ЗША |
Сайт | uwyo.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў сакавіку 1886 года, за чатыры гады да таго, як тэрыторыя Ваёмінга была прызнана 44-м штатам ЗША, і адкрыўся ў верасні 1887 года. Універсітэт незвычайны тым, што яго размяшчэнне ў штаце запісана ў канстытуцыі штата. Універсітэт прапануе больш за 120 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
правіць- Каледж сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі і прыкладных навук
- Каледж навук аб здароўі
- Ганаровы каледж
- Школа экалогіі і прыродных рэсурсаў
- Школа права
- Інстытут удасканалення нафтааддачы
Вядомыя выпускнікі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваёмінгскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы