Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж
Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж (ВДАК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ваўкавыск. Размешчаны па адрасе вул. Перамогі, 52.
Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж (ВДАК) | |
---|---|
Дата заснавання | 1956 |
Тып | каледж |
Дырэктар | в.а. А. Дубай |
Размяшчэнне | Ваўкавыск |
Адрас | Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, г. Ваўкавыск, вул. Перамогі, 52, 231900 |
www.vgak.by | |
Гісторыя
правіцьВаўкавыскі ветэрынарны тэхнікум адкрыты ў 1956 годзе на базе Ваўкавыскай аднагадовай сельскагаспадарчай школы па падрыхтоўцы загадчыкаў жывёлагадоўчымі фермамі і малодшых ветфельчараў. У 1960 годзе перайменаваны ў Ваўкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум, у 1979 годзе ў Ваўкавыскі саўгас-тэхнікум. З 1997 года — Ваўкавыскі сельскагаспадарчы тэхнікум[1].
У 2002 годзе тэхнікум ператвораны ў Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж. За перыяд існавання ўстановай адукацыі падрыхтавана 13354 спецыялістаў аграрна-прамысловага комплексу[1].
У 1953—1962 гадах пасаду дырэктара займаў Іван Георгіевіч Арэстаў[2].
Зноскі
- ↑ а б История возникновения и деятельности учреждения аграрный колледж Архівавана 11 жніўня 2017.
- ↑ История кафедры фармакологии и токсикологии (руск.) // Сайт ВДАВМ