Вега (касмічная праграма)
«Ве́га» — назва міжнароднага праекта і аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання планеты Венеры і каметы Галея.
АМС «Вега-1» і «Вега-2», у аснову якіх пакладзена канструкцыя АМС «Венера», былі запушчаны адпаведна 15 і 21 снежня 1985.
З дапамогай АМС «Вега» праведзены вымярэнні параметраў атмасферы Венеры, іх пасадачныя модулі ўзялі пробы грунту. Пасля гравітацыйнага павароту АМС праляцелі 6 і 9 сакавіка 1986 каля ядра каметы Галея на адлегласці 9 і 8,2 тыс. км адпаведна, перадалі на Зямлю больш за 1000 тэлевізійных здымкаў ядра каметы, а таксама данія хімічнага аналізу газавай і пылавой складальных каметы. Былі зроблены вымярэнні для дакладнага навядзення заходнееўрапейскай АМС «Джота».
У праекце ўдзельнічалі СССР, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхаславакія.
Літаратура
правіць- Ушакова Н. А. «Ве́га» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).