Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
«Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» — выданне Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выходзіў са снежня 1990 да 1996 гг. у Мінску на беларускай і рускай мовах 3 разы на месяц. Друкаваў законы Рэспублікі Беларусь і іншыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам і Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародныя дагаворы, дапаўненні, папраўкі, пратаколы і дадаткі да іх, заключаныя ад імя Рэспублікі Беларусь і ратыфікаваныя Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. Да 1990 г. выдаваўся «Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР».
Літаратура
правіць- «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 241.