Ведрэ́ньскае (Вядрэнскае[1]) возера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свінка (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чашнікі, на захад ад аграгарадка Малая Вядрэ́нь.

Ведрэньскае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,47 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,11 км²
Аб’ём 0,00045 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,5 км²
Упадаюць рака Свінка
Выцякаюць рака Свінка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ведрэньскае возера (Беларусь)
Ведрэньскае возера
Ведрэньскае возера
Ведрэньскае возера (Віцебская вобласць)
Ведрэньскае возера
Ведрэньскае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,11[2] (0,15[1])) км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Найбольшая глыбіня возера 11,5 м, сярэдняя 4,1 м. Аб’ём вады 0,45 млн м³. Плошча вадазбору 6,5 (4,87[1])) км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 5—7 м. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Дно да глыбіні 5 м высцілаюць пяскі, глыбей — сапрапель. Зарастае нязначна. Праточнае. Ракой Свінка злучаецца з азёрамі Канцовае (на поўдні) і Глыбочына (на поўначы).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць