Вежа Вятроў — найстаражытнейшы метэаралагічны помнік у Афінах, вышынёй 12 метраў і дыяметрам каля 8 метраў. Узвядзенне гэтай васьміграннай вежы пентэліконскага мармуру на рымскай агоры прыпісваецца астраному Андроніку з Кіра. Традыцыйна гэта падзея датуецца сярэдзінай I-га стагоддзя да н.э., аднак не выключана і больш ранняя дата.

Славутасць
Вежа Вятроў
37°58′27″ пн. ш. 23°43′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d] і эліністычная архітэктура[d]
Скульптар Андронік[d]
Матэрыял пентэлійскі мармур[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У антычнасці вежу вянчаў флюгер у выглядзе Трытона. Захаваўся апяразваючы верх вежы фрыз з алегарычнымі выявамі васьмі вятроў — Барэя (паўночны), Кекія (паўночна-ўсходні), Апеліёта (усходні), Эўра (паўднёва-ўсходні), Нота (паўднёвы), Ліпса (паўднёва-заходні), Зефіра (заходні) і Скірона (паўночна-заходні). Унутры вежы знаходзілася клепсідра, якую жывілі воды з акропаля.

У Сярэднявеччы вежа была прыстасавана пад царкоўную званніцу. Напачатку XIX стагоддзя вызвалена ад векавых напластаванняў. Паслужыла правобразам абсерваторыі Радкліфа ў Оксфардзе (1794) і аднайменнай вежы ў Севастопалі (1849).

Гл. таксама правіць