Вежа прынца Руперта
Вежа прынца Руперта (англ.: Prince Rupert's Tower) — вежа ў раёне Эвертан горада Ліверпул. У першую чаргу вядомая як сімвал футбольнага клуба «Эвертан»[1].
Вежа | |
Вежа прынца Руперта | |
---|---|
Prince Rupert's Tower | |
53°25′02,64″ пн. ш. 2°58′11,66″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Ліверпул |
Тып будынка | вежа |
Дата пабудовы | 1787 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВежа была пабудавана ў 1787 годзе[2]. Першапачаткова выкарыстоўвалася як месца ўтрымання п'яніц і дробных злачынцаў пасля іх затрымання канстэблямі. На наступны дзень яны паўставалі перад судом і, як правіла, атрымлівалі пакаранне ў відзе выпраўленчых прац[2].
Сваю агульнавядомую назву — Вежа прынца Руперта — вежа атрымала ў гонар Руперта Пфальцкага, лідара праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны. Падчас падрыхтоўкі да захопу Ліверпульскага замка, якая праходзіла на ўзгорку, дзе ў будучыні была пабудавана вежа, прынц Руперт паглядзеў на горад і вымавіў словы: «Гэта гняздо вароны, якое можа захапіць любая кампанія школьнікаў»[2].
Выкарыстанне футбольным клубам «Эвертан»
правіцьУ 1938 годзе сакратар футбольнага клуба «Эвертан» Тэа Келі распрацаваў эмблему клуба, цэнтральным элементам якой стала цесна звязаная з раёнам Эвертан Вежа прынца Руперта[1]. З тых часоў вежа з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў клуба.
У маі 1997 года «Эвертан» вылучыў 15 000 фунтаў стэрлінгаў на рэканструкцыю вежы.
Пачынаючы з лютага 2014 года на вежы ўсталявана ілюмінацыя, асвятлялая яе традыцыйным для «Эвертана» сінім колерам[3].
Зноскі
- ↑ а б History of the Crest (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФК «Эвертан». Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2011.
- ↑ а б в Weston, Alan. Merseyside’s hidden treasures: Prince Rupert’s Tower (англ.). Liverpool Echo (23 ліпеня 2011). Праверана 19 ліпеня 2014.
- ↑ Mayo, Helen. Martinez To Light Up Tower (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФК «Эвертан» (3 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 19 ліпеня 2014.