Велікамалешаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Велікама́лешаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікае Малешава.

Велікамалешаўскі сельсает
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Малешава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 615
Велікамалешаўскі сельсает на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Азданіцкі (Аздаміцкі) сельсавет у складзе Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Азданічы (Аздамічы). З 8 верасня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альгомельскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Давыд-Гарадоцкага раёна 19 студзеня 1961 года сельсавет далучаны да Столінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздаміцкага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 4 мая 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Малешава, сельсавет перайменаваны ў Вялікамалешаўскі, вёскі Аздамічы і Цераблічы перададзены ў склад адноўленага Рамельскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4736 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4615 чалавек[6].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 34. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць