Венера Капіталійская

Венера Капіталійская — рымская скульптура, высечаная з мармуру меркавана ў II стагоддзі на ўзор грэчаскай статуі Афрадыты IV стагоддзя да н. э.

Венера Капіталійская. II стагоддзе да н.э.
Venus Capitoline
Матэрыял мармур
Капіталійскія музеі, Рым, Італія

Адлюстроўвае аголеную жанчыну, якая стаіць побач з сасудам і адзеннем, якое ляжыць на ім. Яна затуляе рукамі ўлонне і грудзі (адносіцца да тыпу Venus Pudica — «Венера сціплая»).

Знойдзена на Вімінальскім узгорку ў Рыме паміж 1667 і 1670 гадамі. Перададзена ў дарунак Капіталійскаму музею ў 1754 годзе Папай Бенедыктам XIV.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць