Венсенскі замак
Венсе́нскі за́мак (фр.: Château de Vincennes) быў пабудаваны для каралёў Францыі ў XIV—XVII стагоддзях у Венсенскім лесе, на месцы паляўнічага маёнтка XII стагоддзя. Вакол замка склаўся горад Венсен, у нашы дні — прадмесце Парыжа.
Славутасць | |
Венсенскі замак | |
---|---|
фр.: Château de Vincennes | |
| |
48°50′34″ пн. ш. 2°26′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1340 |
Сайт | chateau-vincennes.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКаля 1150 г. на месцы замка быў пабудаваны паляўнічы дом для Людовіка VII. У XIII стагоддзі маёнтак быў пашыраны Філіпам Аўгустам і Людовікам Святым (менавіта з Венсенскага замка Людовік адправіўся ў фатальны для сябе крыжовы паход у Туніс). У XIV стагоддзі ў Венсенскім замку жаніліся каралі Філіп III і Філіп IV і нарадзіліся Людовік X, Філіп V Доўгі і Карл IV.
У XIV стагоддзі, пры Філіпе VI, замак быў істотна пашыраны і набыў вежу-данжон вышынёй 52 метра, у якой былі ўладкованыя каралеўскія пакоі і бібліятэка. Каля 1410, ужо пры Карле VI, быў завершаны перыметр знешніх сцен. У часы французскіх рэлігійных войнаў XVI стагоддзя замак стаў турмой, у тым ліку — для будучага караля Генрыха IV.
У XVII стагоддзі архітэктар Луі Лево выбудаваў па замове Людовіка XIV два павільёна — адзін прызначаўся для каралевы-ўдавы, іншы — для кардынала Мазарыні. Аднак пасля таго, як увагу караля адцягнуў новы праект — Версаль — працы па добраўпарадкаванню новых двароў былі закінутыя. Будаўнікі зноў прыйшлі ў Венсен толькі ў 1860 пад кіраўніцтвам рэстаўратара Віале-ле-Дзюка.
У XVIII стагоддзі каралі назаўжды пакінулі замак. У ім размясціліся венсенская фарфоравая мануфактура (з 1740) і ізноў-такі турма. У Венсене сядзелі Джон Ванбру, Нікаля Фуке, маркіз дэ Сад, Дзідро і Мірабо. У 1804 у рове крэпасці пакаралі смерцю выкрадзенага герцага Энгіенскага. У XX стагоддзі ў замку былі пакараныя французамі — Мата Хары ў 1917 г. і немцамі — 30 мірных закладнікаў у 1944 г.
Зноскі
- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венсенскі замак
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 красавіка 2016.