Вепраўшчына

Грашовы падатак у ВКЛ

Вепраўшчына (вепраўшчызна, павепраўшчызна) — грашовы падатак у Вялікім Княстве Літоўскім, які ў XVIXVIII стст. спаганяўся з сялян за права карыстання ляснымі ўгоддзямі землеўласніка. Памер вепраўшчыны вызначаўся непасрэдна зямельным уласнікам. Так, прыгонныя маёнтка Ражанка Лідскага павета ў 1599 г. плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі, у фальварку Крупава Слонімскага павета ў 1752 г. вепраўшчына складала 1 злоты з цяглай валокі.

Літаратура правіць

  • Вепраўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 245.
  • Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 72—73. — ISBN 5-343-00563-2.