Вераніка Віткава

Ве́раніка Ві́ткава (чэшск.: Veronika Vítková; 9 снежня 1988, Врхлабі, Чэхаславакія) — чэшская біятлоністка. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне сярод юніёраў (2006, 2009).

Біятлон
Вераніка Віткава
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя Veronika Vítková
Мянушка Verca[1]
Нарадзілася 9 снежня 1988(1988-12-09) (36 гадоў)
Врхлабі, Чэхаславакія
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Пражыванне Йілемніцы, Чэхія
Рост/Вага 166 см/51 кг
Захапленні чытанне
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2008/2009
Агульная трапнасць 80%
Лежачы 80% (27 сек.)
Стоячы 81% (29 сек.)
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 76 (+28 у эст.)
Асабістых подыумаў 3 ( x 0 + x 2 + x 1)
Подыумаў у эстафетах 3 ( x 0 + x 1 + x 2)
Заробленых ачкоў 998
Алімпійскія гульні
Срэбра Сочы 2014 змяшаная эстафета
Бронза Пхёнчхан 2018 спрынт
Чемпіянаты свету
Бронза Нове-Места 2013 змяшаная эстафета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здэнек Віцька, яе дзядзька па бацьку — дзеючы біятланіст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2003), чэмпіён Еўропы (2000), цётка па маці — лыжніца, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана — Яна Шалдава-Сухардава. Дзве малодшыя сястры Веранікі таксама спартсменкі.

Спартыўная кар'ера

правіць

У біятлон прыйшла ў 10 гадоў, да гэтага займалася лыжамі. У 2004 стала членам зборнай каманды. У 2005 упершыню выступіла на міжнародных спаборніцтвах. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2006 выйграла індывідуальную гонку дзяўчын (10 км). У сезоне 2006—2007 з'явілася на спаборніцтвах сусветнага кубка. У сезоне 2007—2008 упершыню патрапіла ў трыццатку лепшых, заняўшы 14-е месца ў індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў, які праходзіў у 2008 годзе ў Рупольдзінгу, стала другой ў праследаванні.

У сезоне 2008/2009 яшчэ дзесяць разоў заняла месца ўжо сярод сарака лепшых, паказаўшы лепшы вынік у кубкавай кар'еры — 5-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў карэйскім Пхёнчхане. На юніёрскім сусветным першынстве 2009 у Кенмары выйграла эстафету і стала другой ў праследаванні. Па выніках сезона 2008/2009 была выбрана лепшай біятланісткай Чэхіі[2].

Улетку 2009 года перанесла хваробу, якая сарвала трэнеровачны працэс, што стала прычынай няўдалага выступлення на этапах Кубка свету 2009/2010.

Кубак свету

правіць
  • 2007/2008 — 60-е месца (18 ачкоў)
  • 2008/2009 — 36-е месца (196 ачкоў)
  • 2009/2010 — 63-е месца (53 ачка)
  • 2010/2011 — 43-е месца (139 ачкоў)
  • 2011/2012 — 25-е месца (336 ачкоў)
  • 2012/2013 — 16-е месца (511 ачкоў)

Зноскі

Спасылкі

правіць